Top.Mail.Ru
190

Беларускія навукоўцы прадставілі новы сорт азімай пшаніцы

Навукоўцы навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве прадставілі новы сорт азімай пшаніцы «Айлін», паведамілі БелТА ў НПЦ.



Сорт адрозніваецца высокай прадукцыйнасцю, кароткасцябловасцю, трываласцю сцябла, высокімі хлебапякарнымі якасцямі зерня, высокай устойлівасцю да асноўных відаў грыбковых захворванняў. Максімальная ўраджайнасць — 131 ц/га, сярэдняя — 75,3 ц/га. Маса 1000 зерняў — 48 грамаў.

Усяго з 2026 года ў дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін уключаны 21 сорт селекцыі Навукова-практычнага цэнтра НАН па земляробстве. Найважнейшым напрамкам пры селекцыі з’яўляецца павышэнне іх ураджайнасці, адаптыўнасць да зменлівых умоў асяроддзя, талерантнасць да хвароб і шкоднікаў, высокая якасць прадукцыі.

Дзяржаўны рэестр сартоў уяўляе сабой адзіны банк даных аб сартах сельскагаспадарчых раслін, якія прайшлі дзяржаўнае выпрабаванне і дапушчаны для вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстання на тэрыторыі краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю