Top.Mail.Ru

Беларускія пагранічнікі і мытнікі гатовыя да аднаўлення руху ў пунктах пропуску ў поўным аб’ёме

Адкрыццё плануецца 17 лістапада


Дзяржпагранкамітэт атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне польскага боку аб адкрыцці 17 лістапада пунктаў пропуску «Кузніца Беластоцкая» і «Баброўнікі». Беларускія памежнікі гатовыя да аднаўлення руху ў пунктах пропуску ў поўным аб’ёме, паведамілі ў ДПК Беларусі.

У панядзелак, 17 лістапада, з 2:00 па беларускім часе ўлады Польшчы плануюць адкрыць пункты пропуску «Кузніца Беластоцкая» (з беларускага боку «Брузгі») і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца»). Адпаведнае афіцыйнае апавяшчэнне ад Памежнай варты Рэспублікі Польшча ўвечары 14 лістапада паступіла ў Дзяржпагранкамітэт.

Паводле інфармацыі польскага боку, праз пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» (з беларускага боку «Брузгі») будзе дазволены толькі рух легкавога транспарту. Адпаведна перасячэнне мяжы легкавымі і грузавымі аўтамабілямі, а таксама аўтобусамі будзе праводзіцца ў пункце пропуску «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца»). 

Органы памежнай службы гатовыя да аднаўлення руху ў пунктах пропуску ў поўным аб’ёме, падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Беларускі мытны камітэт, у сваю чаргу, праінфармаваў: 17 лістапада з 2.00 па беларускім часе будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца Беластоцкая» і «Баброўнікі», аб чым афіцыйна паведамлена беларускаму боку. Адпаведную пастанову падпісаў учора міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Праз «Кузніцу Беластоцкую» будзе дазволены толькі пасажырскі рух, за выключэннем аўтобусаў, а праз «Баброўнікі» — легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама грузавікоў з краін ЕС, краін —удзельніц Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі.

Адкрыццё яшчэ двух польскіх пунктаў пропуску дасць магчымасць палепшыць сітуацыю ў прыграніччы, адзначаецца ў паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Прадстаўнік урада Польшчы Адам Шлапка пазней паведаміў, што пагранічныя пераходы ўсё ж плануецца адкрыць «прыкладна ў сярэдзіне лістапада». Прадстаўнікі бізнесу Польшчы не раз падкрэслівалі, што адкрыццё пагранічных пераходаў з Беларуссю ў Падляскім ваяводстве вельмі важнае для эканомікі ўсходняй Польшчы. І не толькі.

У Падляскім ваяводстве, як пісалі польскія СМІ, цяпер праводзяцца інтэнсіўныя падрыхтоўчыя работы, накіраваныя на больш хуткае адкрыццё пунктаў пропуску на гарніцы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы. Каардынацыю гэтых работ ажыццяўляе Падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі

У ДМК Беларусі адзначылі, што мытныя органы нашай краіныпоўнасцю гатовы да аднаўлення руху ў сумежных беларускіх пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» — мытныя змены ўкамплектаваны, інфраструктура ўдасканалена, усе тэхнічныя сродкі функцыянуюць.

Як вядома, пагранічны пераход «Кузніца» быў закрыты ў лістападзе 2021 года, а пункт пропуску «Баброўнікі» — у лютым 2023 года.

А вось міністэрства замежных спраў Літвы да гэтага часу так і не дало свой адказ на зробленую тры дні таму прапанову беларускага боку аб правядзенні перагавораў паміж двума знешнепалітычнымі ведамствамі для пошуку шляхоў вырашэння сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы.Літоўскі прэм’ер Інга Ругіненэ 30 кастрычніка заявіла, што адкрыццё гэтых пагранічных пераходаў адкладаецца. Паводле яе, такая дамоўленасць была дасягнутая пасля яе перагавораў з Тускам.

Каму гэта выгадна? Відаць, нікому. А хто праграе? Адказ таксама відавочны — простыя грамадзяне, у тым ліку тысяч аўтаперавозчыкаў, яны самі, іх сем’і, кампаніі. Вырашаць гэтае пытанне літоўскау боку. Чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш будзе для ўсіх.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю