Беларускія лыжнікі сёння правядуць першыя гонкі на XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе БелТА.
Праграму спаборніцтваў у Тэзеро адкрыюць спрынтарскія гонкі. Першымі на дыстанцыю адправяцца дзяўчаты, якія выступаюць у заліку сядзячых спартсменак. Кваліфікацыя стартуе ў 11.45 па мінскім часе, у ліку ўдзельніц нашы Валянціна Бірыла і Лідзія Лобан. Стаячыя атлеты з паразамі канечнасцяў пачнуць адбор у 12.30. Сярод дзяўчат заяўлена беларуска Дар’я Федзьковіч, у хлопцаў — Раман Свірыдзенка, які ў студзені выйграў спрынт на этапе Кубка свету ў Германіі.
Першы фінальны забег запланаваны на 15.20, таксама сёння медалі разыграюць лыжнікі з парушэннямі зроку. 11 сакавіка адбудуцца гонкі з паасобнага старту на 10 км класічным стылем, у суботу пройдуць эстафеты, а 15 сакавіка — індывідуальныя гонкі на 20 км вольным стылем. Усяго XIV Зімовыя Паралімпійскія гульні сабралі ў Італіі больш за 600 атлетаў з 55 краін, беларускія спартсмены выступяць з нацыянальнай сімволікай.