Top.Mail.Ru

Беларускія паралімпійцы заваявалі 10 медалёў гульняў «Мы разам. Спорт» у Ханты-Мансійску

У Ханты-Мансійску завяршылася першая частка міжнароднага турніру для атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі «Зімовыя гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт», паведамляе БелТА.

Удзельнікі спаборніцтваў у Югры вызначылі лепшых у біятлоне, лыжных гонках і следж-хакеі. У фінальны дзень 19 лістапада прайшлі гонкі на 20 кіламетраў свабодным стылем у лыжнікаў. Сярод жанчын перамогу ў класах LW10 — LW12 (атлеты з ПАРА, седзячы) атрымала наша Валянціна Бірыла. У мужчын у класах LW2 — LW9 (атлеты з ПАРА, стоячы) другое месца заняў чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Раман Свірыдзенка.

За тыдзень у Ханты-Мансійску беларускія лыжнікі і біятланісты заваявалі 10 медалёў (3-3-4). Усе тры залатыя ўзнагароды прынесла Бірыла, якая акрамя гонкі на 20 км выйграла спрынт і 10-кіламетровую раздзелку класікай. Чатырохразовым прызёрам стала Дар’я Фядзьковіч, у актыве якой адна сярэбраная ўзнагарода і тры бронзавыя. Таксама на подыум паднімаўся Уладзіслаў Кандратаў. 

Усяго на зімовыя гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» у Расіі заявілася каля 250 спартсменаў з дзевяці краін. Другая частка мультыспартыўнага форуму пройдзе з 14 па 21 снежня. Чэлябінск прыме турнір па кёрлінгу на калясках, у Міясе пройдуць спаборніцтвы па снаўборд-кросе, а ў Зялёнай Паляне (Башкортастан) выступяць гарналыжнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю