Чэмпіянат Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі па дакладнасці прызямлення на парапланах завяршыўся ў цэнтральным аэраклубе ДТСААФ імя Чкалава ў Падмаскоўі. Беларусы ўвайшлі ў топ-3, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
За медалі змагаліся сем каманд з Расіі і Беларусі. Каманду з Сінявокай прадстаўлялі Яўген Віхор, Дзмітрый Лосеў, Уладзімір Драбышэўскі і Максім Ларанка.
Беларускі квартэт па выніках турніру падняўся на другую прыступку п’едэстала. У асабістым заліку Я. Віхор стаў пераможцам, а Д. Лосеў замкнуў тройку прызёраў.
Адзначым, што беларускія парапланерысты штогод радуюць дасягненнямі і па праве лічацца аднымі з наймацнейшых у Еўропе.