Top.Mail.Ru

Беларускія парламентарыі наведваюць Алжыр

Члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі 27-28 студзеня наведваюць Алжыр з візітам у адказ, паведамляе БелТА.


27 студзеня раніцай беларуская дэлегацыя ў складзе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Руслана Касыгіна і Надзеі Хальцовай, члена Савета Рэспублікі Валянціна Байко прыбыла ў Алжыр.

У ходзе візіту плануюцца сустрэчы з кіраўніцтвам парламента Алжыра, міністрам прамысловасці, наведванне прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць цікавасць для беларускага боку. Праграмай таксама прадугледжана правядзенне сумеснага пасяджэння рабочых груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Алжыра і Беларуска-Алжырскай парламенцкай групы дружбы Нацыянальнага народнага сходу парламента Алжыра.

У прэс-службе нагадалі, што ў верасні 2025 года на запрашэнне Палаты прадстаўнікоў у Беларусі з рабочым візітам знаходзілася Беларуска-Алжырская парламенцкая група дружбы Нацыянальнага народнага сходу парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі на чале з яе кіраўніком Хаджырай Абас. Адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Іпатавым, прайшло сумеснае пасяджэнне беларускіх і алжырскіх парламентарыяў. Госці наведалі шэраг беларускіх прадпрыемстваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю