Top.Mail.Ru
200

Беларускія парламентарыі прымуць удзел у 23-м асеннім пасяджэнні ПА АБСЕ ў Стамбуле

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі АБСЕ Сяргей Рачкоў 17-19 лістапада прыме ўдзел у 23-м асеннім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка). Аб гэтым паведамляе БелТА.


Адбудуцца пасяджэнне Пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ і парламенцкая канферэнцыя на тэму «АБСЕ — 50 гадоў: адраджэнне шматбаковасці праз дыялог і супрацоўніцтва». Мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню такіх пытанняў, як умацаванне палітычнага дыялогу і даверу, глабальнага гандлю, узаемазвязанасці і ўстойлівага росту, павага правоў чалавека і падтрымка сямейных каштоўнасцяў.

Запланаваны выступленні на тэматычных сесіях парламенцкай канферэнцыі і правядзенне шэрагу сустрэч з парламентарыямі дзяржаў — удзельніц АБСЕ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю