Top.Mail.Ru

Беларускія парламентарыі ўзялі ўдзел у восеньскай сесіі МПА СНД у Туркменістане

У турыстычнай зоне «Аваза» 19–20 лістапада адбылася восеньская сесія Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, якая ўпершыню прайшла ў Туркменістане. Парламенцкую дэлегацыю Беларусі ўзначаліў намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Ігар Брылевіч.



У ходзе візіту парламенцкая дэлегацыя нашай краіны сустрэлася са Старшынёй Меджліса Туркменістана Дуньягазель Гулманавай. Ігар Брылевіч таксама ўзяў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў — удзельніц МПА СНД.

Падчас сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена ўмацаванню парламенцкага вымярэння супрацоўніцтва на прасторы СНД, вынікам старшынства Туркменістана ў Садружнасці ў 2026 годзе, а таксама знакавай падзеі на міжнароднай арэне — прыняццю 16 лістапада Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі аб супрацоўніцтве паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў.

Цэнтральнай падзеяй парадку дня стала 61-е пленарнае пасяджэнне Савета МПА СНД. Па шэрагу ключавых пытанняў выступіў беларускі бок.

Маштабны блок быў прысвечаны чалавеку, яго дабрабыту і сацыяльнай абароненасці. Ігар Брылевіч у сваім выступленні канстатаваў, што дэмаграфія — гэта пытанне не толькі эканомікі, але і каштоўнасцяў, і нацыянальнай бяспекі дзяржаў:

— Сёння сям’ю выпрабоўваюць на трываласць: моладзь пазней уступае ў шлюб, адкладвае нараджэнне дзяцей, ёй навязваюць чужыя, разбуральныя ўстаноўкі.

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі падкрэсліў, што Беларусь свой выбар зрабіла раз і назаўжды. Шлюб як саюз жанчыны і мужчыны абаронены Канстытуцыяй. Дэмаграфічная бяспека — адзін з ключавых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучую пяцігодку. Беларусь уваходзіць у дзясятку дзяржаў свету з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю.

Сенатар таксама акцэнтаваў увагу, што ў кастрычніку бягучага года ў Полацку ў чацвёрты раз прайшоў форум «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава», які Савет Рэспублікі праводзіць разам з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Упершыню ён адбыўся ў статусе міжнароднага: разам з беларускімі сем’ямі пра самае галоўнае гаварылі парламентарыі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.

Парламентарый звярнуўся да слоў Прэзідэнта Беларусі аб тым, што сапраўдная, моцная, са звонкімі дзіцячымі галасамі сям’я — працяг не аднаго прозвішча, а ўсяго народа. Шчаслівая сям’я — гэта моцная дзяржава, а моцныя дзяржавы — гэта моцная Садружнасць.

Значная частка выступлення была прысвечана міралюбіваму парадку дня Беларусі і пытанням еўразійскай бяспекі, якая, па перакананні беларускага боку, павінна быць роўнай і непадзельнай. Ігар Брылевіч нагадаў, што па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі ў Мінску з 2023 года штогод праводзіцца міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы — у пачатку лістапада прайшла ўжо чацвёртая сустрэча з удзелам кіраўнікоў СНД, ШАС, АДКБ і АБСЕ.

Парламентарый таксама адзначыў, што ў верасні на палях Генасамблеі ААН афіцыйна стартавалі перагаворы па Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXІ стагоддзі, і запрасіў калег з краін Садружнасці актыўна ўключыцца ў гэту работу.

Ігар Брылевіч таксама адзначыў сімвалізм таго, што Асамблея ўпершыню сабралася ў Авазе — у год старшынства Туркменістана ў Садружнасці і ў год 35-годдзя СНД:

— Праз некалькі тыдняў Садружнасць Незалежных Дзяржаў адзначыць 35 гадоў. Гэта ўзрост сталасці. За гэтыя гады праверку часам вытрымала галоўнае — давер, сяброўства нашых народаў, агульная памяць і агульныя каштоўнасці.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю