Top.Mail.Ru
666

Беларускія планшэты пачалі прадаваць у Расіі

Беларускія планшэты пачалі прадаваць у Расіі. Аб старце продажаў аб’явіў найбуйнейшы расійскі рытэйлер электронікі і бытавой тэхнікі «М. Відэа», паведамляе БелТА.


«У асартыменце сеткі з’явіліся планшэты H-Tab — лінейка ўстройстваў для штодзённых задач, работы, вучобы і актыўнага выкарыстання па-за домам. Старт продажаў стаў працягам супрацоўніцтва „М. Відэа“ з беларускімі вытворцамі ў рамках мемарандума аб стратэгічным партнёрстве, падпісанага ў маі 2025 года», — гаворыцца ў паведамленні рытэйлера.

Планшэты вырабляе холдынг «Гарызонт». Базавая мадэль H-Tab 1 даступна ў Расіі па цане ад 15 699 расійскіх рублёў. У лінейцы таксама мадэль H-Tab, арыентаваная на карыстальнікаў, якім важна павышаная дакладнасць малюнка і плаўнасць інтэрфэйсу, флагман H-Tab 1 Pro і мадэль H-Tab 1 Shield, прызначаная для працяглай аўтаномнай работы і выкарыстання ў паездках або палявых умовах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю