Top.Mail.Ru
199

Беларускія плыўцы заваявалі восем узнагарод у шосты дзень III Гульняў краін СНД

Беларускія плыўцы заваявалі восем узнагарод у перадапошні дзень спаборніцтваў у Азербайджане на III Гульнях краін СНД, паведамляе БелТА.



У сераду скарбонка нашай каманды папоўнілася дзвюма сярэбранымі і шасцю бронзавымі ўзнагародамі. Два індывідуальныя медалі выйграла Ксенія Мастовіч, якая была трэцяй на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і на 200-метроўцы вольным стылем. Двухразовым бронзавым прызёрам 1 кастрычніка ў асабістых відах стала і Анастасія Васіленка, якая трапіла ў тройку на 50-метроўцы батэрфляем і на спіне. 

У жаночай камбінаванай эстафеце 4×100 м каманда Беларусі ў складзе Васіленка, Мастовіч, Валерыі Шылко і Кацярыны Сакаловай узяла серабро. Фінал на 200-метроўцы на спіне ў хлопцаў прынёс адразу дзве ўзнагароды: Ягор Саковіч фінішаваў другім, Кірыл Банцэвіч — трэцім. Яшчэ адну бронзу на дыстанцыі 50 м батэрфляем здабыў Мікіта Лях. У заключны дзень турніру плыўцоў, 2 кастрычніка, адбудуцца пяць фіналаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю