Top.Mail.Ru
238

Беларускія прадпрыемствы ў 2,8 раза павялічылі экспарт ва Узбекістан праз БУТБ

За пяць месяцаў гэтага года агульная сума здзелак склала 47,6 мільёна долараў, расказалі ў БУТБ.


Тут растлумачылі, што практычна ўвесь аб’ём паставак прыйшоўся на піламатэрыялы, мясапрадукты, сухое малако.

На біржы не збіраюцца спыняцца на дасягнутым і плануюць пашыраць узаемадзеянне за кошт умацавання кантактаў з прыватным бізнесам Узбекістана, у тым ліку праз узаемадзеянне з Асацыяцыяй «Нацыянальнае эканамічнае супрацоўніцтва Узбекістана».

Дарэчы, асацыяцыя аказвае садзейнічанне суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў пошуку партнёраў за мяжой. Яе членамі з’яўляюцца звыш 30 вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў.

Як падкрэсліў заснавальнік Асацыяцыі Фаез Фахрыдзінаў, у БУТБ яны бачаць магчымасць наўпрост гандляваць з Беларуссю. Бакі дамовіліся аб інфармацыйным супрацоўніцтве. 

Плануецца таксама пераадрасоўваць на біржу заяўкі ад узбекскіх прадпрымальнікаў.

Адзначым, што на БУТБ акрэдытаваныя 216 рэзідэнтаў Узбекістана, у тым ліку 3 брокеры. З пачатку 2025 года прыйшлі 39 новых кампаній.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю