Top.Mail.Ru
262

Беларускія праваахоўнікі на сесіі ў Вене: Мы адкрытыя для абмену інфармацыяй з замежнымі калегамі

Беларускія праваахоўнікі адкрыты для абмену інфармацыяй з замежнымі калегамі. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Андрэй Кудрыцкі, выступаючы на 34-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачынстваў і крымінальным правасуддзі, якая праходзіць у Вене, паведамілі БелТА.



Удзельнікі сесіі абмяркоўваюць пытанні процідзеяння гандлю людзьмі, кантрабандзе наркотыкаў, кіберзлачыннасці, тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці. «Прагрэс у барацьбе з сучаснай злачыннасцю магчымы толькі пры сумесным супрацоўніцтве і скаардынаваных намаганнях краін на аснове міжнародных дагавораў і канвенцый ААН. Важна забяспечыць эфектыўную рэалізацыю існуючых шматбаковых дакументаў», — падкрэсліў у сваім выступленні Андрэй Кудрыцкі, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю.

Ён таксама дадаў, што наша краіна заўсёды выступае за ўсебаковае супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю. «У Беларусі ёсць паспяховы вопыт выяўлення і нейтралізацыі крымінальных сетак. Мы гатовы дзяліцца напрацоўкамі. Беларускія праваахоўныя органы не ізалююцца ад знешняга свету. Мы адкрытыя для абмену інфармацыяй, аператыўных распрацовак у адносінах да ўсіх катэгорый злачынцаў, гатовы супрацоўнічаць, дзяліцца ведамі і навыкамі», — падкрэсліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю