Top.Mail.Ru

Беларускія пяціборцы дапушчаны да ўдзелу ў эстафетах на міжнародных турнірах

Выканкам Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я (UIPM) прыняў рашэнне па частковым зняцці абмежаванняў у адносінах да беларускіх і расійскіх спартсменаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу UIPM.


Кіраўніцтва UIPM дазволіла юнакам і дзяўчатам да 19 гадоў з беларускімі і расійскімі пашпартамі бесперашкодна выступаць у нейтральным статусе на ўсіх спаборніцтвах без дадатковых праверак камісіі па допуску. На дарослых спартсменаў, а таксама трэнераў і афіцыйных асоб гэтае правіла не распаўсюджваецца, яны па-ранейшаму павінны праходзіць праверку камісіі.

Акрамя таго, атлеты абедзвюх краін дапушчаны да ўдзелу ў камандных спаборніцтвах і эстафетах у нейтральным статусе. Раней нашыя пяціборцы выступалі на міжнародных стартах пад эгідай UIPM толькі ў індывідуальным заліку. Зборная Беларусі ў камандных турнірах будзе называцца NTA (Neutral Team A).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю