Top.Mail.Ru

Беларускія шахматысты выйгралі пяць асабістых узнагарод Кубка ШАС у Маскве

Беларусы заваявалі пяць медалёў у асабістым заліку на адкрытым Кубку ШАС па шахматах у Маскве, паведамляе БелТА.



15 і 16 лістапада ў расійскай сталіцы праходзілі асабістыя спаборніцтвы ў хуткай і маланкавай гульні, нашы шахматысты ўзялі адно золата, тры сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароду. У дзяўчат Варвара Палякова атрымала перамогу ў рапідзе і стала другой у бліцы, Аляксандра Тарасенка была другой у хуткай праграме. У юнакоў Арцём Стрыбук здабыў серабро (бліц) і бронзу (рапід).

Таксама нашу краіну ў Маскве прадстаўляе Максім Царук. 17 і 18 лістапада ўдзельнікі разыграюць медалі ў камандных турнірах. Разам з беларусамі на адкрытым Кубку ШАС выступаюць шахматысты з Расіі, Ірана, Кыргызстана, Таджыкістана, Непала і Лаоса.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю