Адораныя дзеці з Беларусі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў хімічнага факультэта БДУ заваявалі чатыры ўзнагароды міжнароднай алімпіяды па хіміі імя Абу Райхана Біруні.
Міжнародная алімпіяда па хіміі імя Абу Райхана Біруні праводзіцца раз на два гады. Першая адбылася ў 2023 годзе. У ёй прымаюць удзел навучэнцы выпускных і перадвыпускных класаў з ліку пераможцаў нацыянальных хімічных алімпіяд з усяго свету. Галоўная мэта мерапрыемства — устанаўленне і развіццё кантактаў у сусветным маштабе паміж моладдзю, якая захапляецца навукай. Другі не менш важнай мэтай з’яўляецца падтрымка школьнікаў з выдатнымі здольнасцямі ў галіне хіміі.
Сёлетняе маштабнае інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло з 29 мая па 3 чэрвеня ў сталіцы Узбекістана Ташкенце. Арганізатар яго — Міністэрства дашкольнай і школьнай адукацыі Узбекістана. У ім узялі ўдзел каманды з 14 краін. Сярэбраную ўзнагароду атрымалі навучэнцы гімназіі № 3 горада Барысава Дзмітрый Анішкевіч і гімназіі № 41 імя Сярэбнага В. Х. горада Мінска Аляксей Сцяпанаў. Бронзавы медаль — у навучэнцаў сярэдняй школы № 28 года Брэста Валерыя Казлова і гімназіі № 2 горада Віцебска Яўгена Сударыкава. Кіраўніком каманды — спецыяліст па забеспячэнні навучальнага працэсу хімічнага факультэта БДУ Юлія Стаўбунова зрабіла ўсе, каб дзеці змаглі дабіцца такого ўражлівага выніку.
Два этапы Алімпіяды ўключалі тэарэтычны тур, дзе на працягу чатырох гадзін трэба было вырашыць восем задач па розных абласцях хіміі, і практычны — на ім выконваліся лабараторныя досведы і эксперыменты.
Алена ВІНАГРАДАВА