Беларускія спартсменкі заваявалі золата на турніры па сінхронным плаванні ў Будапешце Hungarian Open, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Настасся Галаўкова і Лізавета Малышава занялі першае месца ў тэхнічнай праграме дуэтаў сярод юніёрак — пераможным для нашых дзяўчат стаў рэзультат 243,4883 бала. Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўніцы Чэхіі, тройку лепшых замкнулі сінхраністкі з Нідэрландаў. Міжнародны турнір Hungarian Open завершыццая 29 чэрвеня.