Top.Mail.Ru

Беларускія спартсмены лідзіруюць пасля трох тураў Лігі нацый па баскетболе 3×3

Беларускія маладзёжныя каманды працягваюць паспяхова выступаць у Лізе нацый ФІБА па баскетболе 3×3 у Малайзіі. Для нашых баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну, паведамляе БелТА. 


Пасля трох гульнявых дзён жаночая зборная краіны ўпэўнена лідзіруе, набраўшы 280 рэйтынгавых ачкоў з 300 магчымых. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Ануфрыенкі ў складзе беларускай дружыны гуляюць Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Крысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч. 

Мужчынская каманда Беларусі, якую ўзначальвае Раман Гесць, зарабіла 240 балаў і дзеліць першае-другое месцы з баскетбалістамі Філіпін. За беларускую зборную выступаюць Аляксей Балдзін, Арсень Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны. 

Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая адновіцца 17 ліпеня, а фінішуе 19 ліпеня. Па выніках кожнага гульнявога дня каманды атрымліваюць рэйтынгавыя ачкі: за першае месца — 100, за другое — 80, за трэцяе — 70 і г. д. Пераможца будзе вызначаны па суме набраных ачкоў за шэсць дзён спаборніцтваў. Гэты турнір з’яўляецца кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю