Top.Mail.Ru
115

Беларускія стралкі заваявалі два залатыя медалі этапу Кубка Расіі

Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на этапе Кубка Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у Ліпецкай вобласці, паведамляе БелТА.

У актыве беларусаў сёння два залатыя медалі — у стральбе з пнеўматычнага пісталета лепшым стаў Уладзіслаў Дземеш. У жанчын першае месца ў стральбе з малакалібернага пісталета заняла Зоя Дасько, а беларуска Адэлія Астапчук заваявала сярэбраны медаль.

Цяпер у беларускіх стралкоў 5 узнагарод — два залатыя медалі і тры сярэбраныя. На старце гэтага кубкавага этапу сярэбраным прызёрам стаў Уладзіслаў Дземеш. Спаборніцтвы завершацца 10 красавіка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю