Top.Mail.Ru
65

Беларускія судовыя эксперты даследавалі арабскі подпіс. Навошта?

Ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г. Мінску для правядзення судовай почырказнаўчай экспертызы паступіў журнал рэгістрацыі інструктажу па ахове працы, канфіскаваны сталічнымі праваахоўнікамі па факце траўміравання.


З абставінаў вядома, што 42-гадовы грамадзянін Егіпта па дагаворы падраду выконваў работы па зборцы духавых печаў на адным з прадпрыемстваў горада, дзе ў час работы атрымаў траўму.


У ходзе разбору высветлілася, што інструктаж па тэхніцы бяспекі з ім ніхто не праводзіў і ў журнале рэгістрацыі інструктажу па ахове працы подпісы пастаўлены не ім.

Па выніках судовай почырказнаўчай экспертызы, пры параўнальным даследаванні подпісаў з узорамі подпісу егіпцяніна ўстаноўлены адрозненні паслядоўнасці выканання элементаў подпісу, транскрыпцыі і складнасці, экспертамі пацверджаны факт выканання подпісаў іншай асобай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю