Беларусь прыме ўдзел у восьмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту EXPO (China International Import Expo 2025), якая 5-10 лістапада адбудзецца ў кітайскім горадзе Шанхай, паведаміла БелТА.
China International Import EXPO (CIIE 2025) праводзіцца штогод з 2018-га і з’яўляецца адным з самых маштабных шматгаліновых выставачных мерапрыемстваў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Падрыхтоўкай беларускай экспазіцыі займаецца ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Як расказалі арганізатары, гэта выстава імпарту стала беспрэцэдэнтнай платформай, якая дазваляе дэманстраваць сваю прадукцыю, прэзентаваць брэнды, наладжваць партнёрскія адносіны і вывучаць інвестыцыйныя магчымасці па ўсім Кітаі. За гэтыя гады CIIE выбудавала дзелавыя адносіны з больш чым 10 тыс. кампаній па ўсім свеце і вывела на кітайскі рынак больш за 2,4 тыс. новых прадуктаў, умацаваўшы сваю ролю ў якасці ключавога шлюза для міжнароднага бізнесу.
Як вядома, Кітай працягвае актыўна прыцягваць усё больш замежных інвестыцый. CIIE 2025 з’яўляецца ідэальнай платформай для прасоўвання беларускіх прадуктаў, пашырэння прысутнасці на рынку і ўстанаўлення сувязяў з кітайскім рынкам.
Падчас выставы таксама будзе арганізаваны міжнародны гандлёвы форум «Хунцяа», у рамках якога плануецца серыя сустрэч, галіновых семінараў, прэзентацый прадуктаў і шэрагу іншых спецыяльных комплексных мерапрыемстваў.