Top.Mail.Ru

Беларускія тэнісісткі правядуць першыя матчы ў кваліфікацыі «Ралан Гарос»

У Парыжы стартуе кваліфікацыя другога ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.



Першай з трох беларускіх тэнісістак на корты «Ралан Гарос» выйдзе Алёна Фалей, якая сустрэнецца з італьянкай Лізай Пігата. Таксама сёння свой стартавы матч правядзе Аляксандра Сасновіч, якая будзе гуляць з амерыканскай тэнісісткай Уітні Асігве. У аўторак, 19 мая, беларуска Ірына Шымановіч сустрэнецца з прадстаўніцай Латвіі Дар’яй Семеністай. Каб прабіцца ў лік 128 удзельніц асноўнага этапу, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.

Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка стартуе ў сталіцы Францыі з 1/64 фіналу, дзе яе апаненткай будзе адна з пераможцаў кваліфікацыі. Год таму Сабаленка дабралася да фінальнага паядынку «Ралан Гарос», у якім уступіла амерыканцы Коры Гаўф.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю