Сёння беларуска Алёна Фалей (220-ты нумар сусветнага рэйтынгу) у зацяжным трохсэтавым паядынку 1/16 фіналу змагла перамагчы кітаянку Ханью Гуо (240) — 7:6 (7:4), 4:6, 7:5. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 35 мінут.
Напярэдадні Аляксандра Сасновіч (121) перамагла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Сіньсінь Яа (271) — 7:5, 6:1 і ў матчы за траплянне ў чвэрцьфінал будзе сапернічаць з чэшкай Ліндай Фрухвіртавай (90).
Яшчэ адна беларуска Дар’я Хамуцянская (291) у першым крузе сустрэнецца з прадстаўніцай Італіі Тайрай Грант (156). Хамуцянская прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы ўкраінку Катарыну Завацкую (266) — 6:4, 6:1 і кітайскую тэнісістку Хуан Юцзя (437)- 4:6, 6:4, 7:6 (7:4).
Спаборніцтвы ў Сучжоу з агульным прызавым фондам $115 тыс. завершацца 11 кастрычніка.