Беларускія тэнісісты паспяхова пачалі выступленні на турнірах у Індыі і Славакіі, паведамляе БелТА.
На турніры серыі ATP Challenger-50 у індыйскім Бангалоры з прызавым фондам $63 тыс. Ілья Івашка ўсяго за 58 мінут разграміў у дзвюх партыях прадстаўніка Кітайскага Тайбэя Куань-І Лі — 6:2, 6:0. У паядынку за траплянне ў чвэрцьфінал сапернікам беларуса будзе японскі тэнісіст Какора Ісамура.
У першым раўндзе жаночых спаборніцтваў ITF у Трнаве беларуска Алена Фалей упэўнена перайграла чэшку Петру Седлацкаву — 6:1, 6:2. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка будзе сапернічаць з украінкай Настассяй Собалевай.
Турніры ў Бангалоры і Трнаве завершацца 16 мая.