Мінскі трактарны завод наведала афіцыйная дэлегацыя Малі, якая прадстаўляе сельскагаспадарчы сектар. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, з улікам патрэбнасцей аграпрамысловага комплексу Малі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
Візіт стаў магчымасцю для ўмацавання дзелавых кантактаў паміж прадстаўнікамі дзвюх краін. Госці наведалі корпус зборкі трактароў і выставачную экспазіцыю прадпрыемства. Маркетынг-дырэктар ААТ «МТЗ» Аляксандр Казакевіч прадставіў лінейку трактарнай тэхнікі, расказаў аб яе функцыянальных магчымасцях і асаблівасцях прымянення. Найбольшую цікавасць выклікалі мадэлі магутнасцю ад 80 да 100 конскіх сіл, а таксама тэхніка, адаптаваная для работы на забалочаных участках.
Госці дэталёва азнаёміліся з вытворчымі магчымасцямі прадпрыемства, тэхналагічнымі працэсамі і мадэльным радам тэхнікі BELARUS.
Важнай часткай праграмы стала наведванне музейна-прамысловага цэнтра МТЗ, дзе прадстаўнікі Малі азнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця прадпрыемства