Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў міжнародных спаборніцтваў у сталіцы Казахстана Silk Way Series Astana, паведаміла БелТА.
Чатырохразовай пераможцай турніру стала Паліна Конрад, якая святкавала поспех у гонцы з выбываннем і скрэтчы (гонцы з масавым стартам), а таксама ўзяла два залатыя медалі ў амніуме (трэкавым мнагабор’і). Акрамя таго, сярэбранымі прызёрамі ў кейрыне (масавым спрынце) сталі беларусы Аляксандр Глова і Варвара Басякова, а Аліна Кароткіна заняла трэцяе месца ў гонцы з выбываннем.
Таксама ўдзел у турніры Silk Way Series Astana прынялі спартсмены з Казахстана, Расіі, Узбекістана, Турцыі, Індыі, Кыргызстана, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана і Грэцыі. Спаборніцтвы прайшлі пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI).