Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі ў другі дзень першынства Расіі па веласпорце на трэку сярод юніёраў, якое праходзіць у Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
У чацвер, 3 ліпеня, удзельнікі спаборніцтваў разыгралі медалі ў індывідуальных гонках праследавання. У дзяўчат да 22 гадоў на подыум падняліся адразу дзве нашы спартсменкі: Паліна Конрад заняла другое месца, а Ірына Чуянкова паказала трэці вынік. Абыграць беларусак здолела толькі Валерыя Валгонен з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, у юніёраў да 18 гадоў бронзавымі прызёрамі сталі нашы Ілля Слесарэнка і Яна Данілюк.
Акрамя таго, 3 ліпеня ў Екацярынбургу завяршылася першынство Расіі па маунтынбайку, на якім наша Аляксандра Раковіч заваявала срэбра сярод дзяўчат да 14 гадоў у дысцыпліне «крос-кантры (кароткі круг)».Пасля двух дзён першынства РФ па веласпорце на трэку ў актыве беларускай каманды ўжо 6 узнагарод (0-3-3), напярэдадні сярэбраныя медалі ў камандных гонках праследавання выйгралі жаночая чацвёрка-U22 і мужчынскі квартэт-U18. 5 ліпеня спартсмены вызначаць наймацнейшых у індывідуальным спрынце і гонцы па ачках.