Top.Mail.Ru

Беларускія весляры другі год запар сталі чэмпіёнамі Еўропы-U23 у чацвёрцы парнай

Беларускія спартсмены атрымалі перамогу ў мужчынскай чацвёрцы парнай на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў Польшчы, паведамляе БелТА.



Залатыя медалі заваявалі Мікіта Шаршнёў, Уладзіслаў Хрушчоў, Дзмітрый Серабро і Іван Макарэвіч. У фінале беларусы пераадолелі два кіламетры за 6 мін. 23,48 сек., апярэдзіўшы італьянцаў, якія сталі другімі, на 2,38 сек. Тройку прызёраў замкнулі нарвежцы. У мінулым годзе нашы весляры таксама былі лепшымі на першынстве кантынента-U23 у чацвёрцы парнай, з таго экіпажа чэмпіёнскае званне абараніў Макарэвіч.

У гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат бронзавымі прызёрамі маладзёжнага ЧЕ ў Польшчы сталі беларускі Ганна Урбановіч, Настасся Русак, Вікторыя Васільева і Дамініка Буткевіч. У вырашальным заездзе нашы вясляркі паказалі рэзультат 7 мін. 13,96 сек. Сярэбраным медалісткам са Швейцарыі беларускі квартэт уступіў крыху больш за секунду, перамогу з вялікім адрывам атрымалі румынкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю