Top.Mail.Ru

Беларускія весляры выйгралі 19 з 23 фіналаў дамашняга Кубка мацнейшых спартсменаў

Беларускія спартсмены заваявалі 45 медалёў міжнароднага турніру па веславанні на байдарках і каноэ «Кубак наймацнейшых спартсменаў», паведамляе БелТА.



Удзел у турніры на вяслярным канале ў Заслаўі прынялі больш за 230 атлетаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Кітая. За пяць спаборніцкіх дзён байдарачнікі і канаісты разыгралі 23 камплекты ўзнагарод. У актыве нашай каманды 45 медалёў: 19 залатых, 17 сярэбраных і 9 бронзавых. Пяціразовым пераможцам стаў Уладзіслаў Кравец, які выйграў тры адзінкавыя дыстанцыі ў мужчынскай байдарцы (500 м, 1000 м і 5000 м), а таксама ўзяў па золаце ў двойцы і чацвёрцы. 

TMAT2660_result.jpg

Перамогі ў 4 фіналах з 23 атрымалі весляры з Расіі. Прызёрамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі ўсіх каманд-удзельніц.

TMAT0961_result.jpg


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю