Top.Mail.Ru
312

Беларускія ВПС папоўніліся чарговай партыяй самалётаў

Як паведамляе Міністэрства абароны, чарговая партыя самалётаў Су-30СМ2 прыбыла на адзін з ваенных аэрадромаў краіны


Па словах начальніка штаба — першага намесніка начальніка авіяцыі ўпраўлення авіяцыі ВПС і войск СПА палкоўніка Андрэя Рачкова, беларускія ВПС атрымалі чарговую партыю новай авіяцыйнай тэхнікі — самалёты Су-30СМ2 у рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Су-30СМ2 — гэта мадэрнізаваны самалёт. Далёкасць выяўлення цэлі ў яго павялічана практычна ў тры разы. Ён атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, у тым ліку і ў аўтаномным рэжыме. Без спадарожнікавай навігацыі можна будзе выконваць палёт без асаблівых праблем. Таксама пашыраны спектр прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння: як кіраваных і некіраваных ракет, так і бамбардзіровачнага ўзбраення. Гэты самалёт дазваляе прымяняць бомбы з універсальным модулем планавання і карэкцыі. Першую партыю гэтай серыі нашы ваенна-паветраныя сілы атрымалі на пачатку 2025-га.

Лётны і лётна-тэхнічны склад паспяхова асвоілі гэту мадэрнізацыю, цяпер адначасова вядзецца малады лётны склад і выконваюцца задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне на гэтых крылатых машынах.

Фота: Ваяр


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю