Top.Mail.Ru
215

Беларускія вучоныя распрацавалі сродак для лячэння ракавых пухлін

На базе Інстытута мікрабіялогіі НАН вучоныя распрацавалі субстанцыю, якая дапаможа арганізму змагацца з ракавымі пухлінамі, паведамляе Точка by. У спецыяльнай лабараторыі вучоныя ствараюць гібрыдныя штамы бактэрый, сінтэзуюць розныя злучэнні.



Прэпарат пры увядзенні аказвае ўплыў на ачагі хваробы і прымушае арганізм пацыента вырабатываць імунітэт да яе.

Распрацоўка ўжо ўжываецца ў бальніцах па ўсёй рэспубліцы і нічым не саступае замежным аналагам.

Сінтэзавалі больш за пяць гадоў

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мікрабіялогіі НАН Аляксандр Нікіцін расказаў, як атрымалася стварыць гэту біясубстанцыю.

Над ёй вучоныя працавалі больш за пяць гадоў. Яны выпрабавалі сотні штамаў, перш чым дасягнуць выніку.

«Гэта джынэрыкі — прэпараты, якія ўжо кімсьці дзесьці былі вынайдзеныя, выпрабаваныя на практыцы, былі калісьці запатэнтаваныя, але тэрмін дзеяння патэнта скончыўся, і мы можам шукаць свае спосабы іх сінтэзу», — заявіў Нікіцін.

Па сутнасці, задача вучоных складалася ў тым, каб атрымаць прэпарат на нашай сыравіне і па магчымасці аптымізаваць яго з выкарыстаннем мікробных элементаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю