Беларусы заваявалі два медалі на этапе Кубка Еўропы па парусным спорце ў турэцкім Бадруме, паведамляе БелТА.
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 140 спартсменаў з 11 краін. У актыве нашай каманды дзве сярэбраныя ўзнагароды: Таццяна Драздоўская заняла другое месца ў класе «Лазер-Радыял» сярод жанчын, а Раман Далькоў паказаў другі рэзультат у гэтым жа класе сярод юніёраў да 17 гадоў. Акрамя таго, Ксенія Мачыхіна стала пятай у класе «Лазер 4.7» сярод дзяўчат да 18 гадоў.