У Гродзенскай вобласці за мінулы год самым папулярным па наведванні стаў Стары замак у Гродне
На яго долю прыйшлася амаль палова ўсіх сродкаў, якія зарабілі музеі рэгіёна. А ўсяго летась музейнымі ўстановамі атрымана звыш 4,5 мільёнаў рублёў.
Другім па наведванні з выручкай ў 900 тысяч рублёў стаў Лідскі замак. У топ увайлі Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі, а таксама музей-сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага ў Залессі. Установамі было атрымана ў выніку наведвання 270 і 260 тысяч рублй адпаведна. Усяго за мінулы год музеі вобласці наведала звыш 700 тысяч чалавек. Для іх было арганізавана звыш 15 тысяч экскурсій.
Па словах дырэктара Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кітуркі, у мінулым годзе замкавы комплекс наведала больш 300 тысяч чалавек, з іх каля 200 тысяч аддалі перавагу Старому замку. Самы актыўны сезон прыпадаў на перыяд з мая па верасень, а таксама падчас школьных канікул. Вялікі попыт на экскурсіі назіраўся перад Новым годам і ў перыяд калядных святаў. У гэты час колькасць наведвальнікаў значна перавышала праектную нагрузку аб’екта.
Дарэчы, летам плануюцца работы па далейшай рэканструкцыі замкавага комлекса. Пачнецца другая чарга будаўнічых работ, якая лічыцца самай складанай і працяглай, бо датычыць рэканструкцыі аднаго з самых знакавых аб’ектаў комплекса – каралеўскага палаца.
фота аўтара