Top.Mail.Ru
97

Беларускія барцы заваявалі пяць узнагарод на маладзёжным турніры ў Калінінградзе

Пяць беларусаў сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў па вольнай барацьбе «Кубак Андрэя Шуміліна» сярод спартсменаў да 23 гадоў у Калінінградзе, паведаміла БелТА.


У актыве нашай каманды адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. Да фіналу ў вазе да 92 кг дайшоў Арцём Алякевіч, на трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Герберт Акапян (да 61 кг), Мікіта Дземчанка (да 70 кг), Аляксандр Вярбіцкі (да 79 кг) і Сцяпан Мандрык (да 125 кг).

Таксама напярэдадні ў сталіцы адбылося першынство Беларусі па вольнай барацьбе сярод юніёраў да 20 гадоў, удзельнікі якога вызначылі наймацнейшых у дзесяці вагавых катэгорыях. Першае месца ў медальным заліку заняла каманда Мінскай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю