Top.Mail.Ru
274

Беларускую нафтахімію прэзентуюць на выстаўцы ў Тэгеране

У Тэгеране з 8 па 11 мая праходзіць ХХІХ Іранская міжнародная выстаўка нафты, газу, нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі Iran Oil Show, дзе лепшыя дасягненні на аб’яднаным стэндзе дэманструюць айчынныя прадпрыемствы: «Гродна Азот», «Нафтан», «Магілёўхімвалакно», «Полацк-Шкловалакно» і «Белшына», паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.



Было падкрэслена, што ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у Iran Oil Show дазволіць прадэманстраваць інавацыйныя распрацоўкі ў галіне нафтахімічнай і тэкстыльнай прамысловасці, пашырыць супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі і ўмацаваць пазіцыі на замежных рынках.

Эксперты адзначаюць высокую камерцыйную эфектыўнасць мерапрыемства. У рамках міжнароднага выставачнага форуму ўдзельнікі беларускай дэлегацыі праводзяць тэматычныя B2B-сесіі і сустрэчы з замежнымі дзелавымі партнёрамі.

Тэгеранская міжнародная выстаўка — першая на Блізкім Усходзе і пятая ў свеце па колькасці ўдзельнікаў і маштабе. 

Экспаненты прадстаўляюць шырокі спектр абсталявання і тэхналогій разведкі, здабычы, апрацоўкі, ачысткі, перапрацоўкі і транспарціроўкі нафты і газу, а таксама прыбораў і сістэм кіравання, кантролю якасці, аналізу даных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю