Top.Mail.Ru

Беларускую віктарыну правялі ў Якуцку

Расійскую пісьменніцу ў Якуцку Вольгу Іосіфаўну Пашкевіч, радавыя карэнні якой — на Гродзеншчыне, у Ашмянскім раёне, добра ведаюць у Беларусі. Яна — шчыры прапагандыст беларускай літаратуры ў Якуцку, беларуска-якуцкіх літаратурных сувязяў.



Днямі ў Якуцкім інстытуце воднага транспарту (філіял Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта воднага транспарту) прайшла віктарына для студэнтаў першага курса «Ці ведаеце вы Беларусь?». Юнакі і дзяўчаты з добрым настроем шукалі адказы на самыя розныя пытанні, звязаныя з гісторыяй, культурай Беларусі. Вольга Іосіфаўна, якая піша вершы, выдае кнігі, займаецца даследаваннем беларуска-якуцкіх літаратурных сувязяў, выступіла вопытным мадэратарам у расповедзе пра сваю радзіму, пра лёсавызначальныя абсягі ў гісторыі Беларусі. 

Падзею каменціруе сама пісьменніца:

— Мне відаць, што моладзь цікавіць Беларусь. Для юнакоў і дзяўчат ключавымі з’яўляюцца словы: Хатынь, Брэсцкая крэпасць. Многія згадваюць судакранальнасць лёсаў сваіх прашчураў з Беларуссю. 

Вольга Пашкевіч друкуецца ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы на рускай і беларускай мовах, з асаблівай увагай ставіцца да прапаганды беларускага мастацкага слова ў Якуціі Саха. 

Мікола БЕРЛЕЖ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю