Top.Mail.Ru
235

«Беларуснафта»: паліва на АЗС пастаўляецца бесперабойна, у штатным рэжыме

Паліва на аўтазаправачныя станцыі Беларусі пастаўляецца бесперабойна, у штатным рэжыме. Пра гэта заявілі БелТА ў «Беларуснафты».



«На спробы дэструктыўных каналаў паспекуляваць на даручэнні Кіраўніка дзяржавы, што датычыцца АЗС, кампанія „Беларуснафта“ адказвае фактамі. Бесперабойная пастаўка паліва і забеспячэнне ім усіх АЗС краіны ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме. Паліва хопіць усім», — сказалі ў кампаніі.

Учора на нарадзе кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дзяржсакратара Савета Бяспекі, папрасіў даручыць кіраўніку МУС разабрацца з транспартнымі сродкамі, якія ствараюць перашкоды для руху на аўтазаправачных станцыях.

«Гэта пытанні вадзіцельскай культуры і дысцыпліны, падтрыманнем якой ужо заняліся ўпаўнаважаныя органы. Не верце любым бессэнсоўным канспіралагічным тэорыям і фэйкам, звязаным з беларускімі запраўкамі», — заклікалі ў кампаніі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю