Top.Mail.Ru
220

Беларусы Андрэева і Блінаў перамаглі ў танцах на лёдзе на Кубку наймацнейшых

На міжнародным турніры «Кубак наймацнейшых» па фігурным катанні, які праходзіць у «Чыжоўка-Арэне», разыграны першыя камплекты ўзнагарод, паведаміла БелТА.


Першыя прызёры турніру вызначыліся ў танцах на лёдзе. Сярод сеніёраў перамогу атрымалі нашы Кацярына Андрэева і Дзмітрый Блінаў, якія набралі ўвогуле 188,76 бала. Другі і трэці рэзультаты паказалі дуэты з Расіі, яшчэ адна беларуская пара Вікторыя Пласконная — Уладзіслаў Сыцік стала чацвёртай (163,35), да тройкі не хапіла 2,2 ачка.

У гэтай жа дысцыпліне ў юніёраў увесь п’едэстал занялі расійскія дуэты. Найлепшымі з нашых юнакоў былі Варвара Раўгень і Міхаіл Прусянкоў (7-е месца). 9 снежня мужчыны і жанчыны выступяць у кароткай праграме, адвольныя запланаваны на чацвер. Кубак наймацнейшых па фігурным катанні, які сабраў больш за 130 спартсменаў з дзвюх краін, завершыцца 12 снежня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю