Top.Mail.Ru
272

Беларусы Дзядкоў і Пятрушка выйшлі ў плэй-оф чацвёртага этапа ЧР па пляжным валейболе

Беларусы Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка пачалі выступленні на чацвёртым этапе чэмпіянату Расіі па пляжным валейболе 2025 года, паведамляе БелТА.


Першы летні этап турніру прымае Магнітагорск, на спаборніцтвы заявілася 21 расійская пара і адзін беларускі дуэт. У пятніцу 6 чэрвеня адбыліся матчы групавога этапа, прадстаўнікі валейбольнага клуба «Мінск» абгулялі Германа Аляксандрава і Уладзіслава Міхалёва з маскоўскай каманды «Спортбіч» (21:16, 19:21, 15:11), а таксама ўступілі Аляксандру Крамарэнку і Ягору Жаровіну з новаўрэнгойскага «Паходня» (12:21, 19:21).

Дзядкоў і Пятрушка выйшлі з групы «В» з другога месца, на стадыі адной восьмай фіналу беларусы згуляюць з валейбалістамі растоўскага «Дона» Максімам Сянцовым і Астапам Фірсавым. Паядынак пройдзе раніцай 7 чэрвеня, таксама ў суботу адбудуцца чвэрцьфіналы і паўфіналы. Матчы за першае і трэцяе месцы запланаваны на 8 чэрвеня. 

Тры папярэднія этапы чэмпіянату Расіі па пляжным валейболе праходзілі ў маі ў Валгаградзе, Краснадары і Туле, нашы гульцы на вясновых стартах не выступалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю