Top.Mail.Ru

Беларусы Карнееў і Шэндзель выйшлі ў фіналы на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні

Беларускія спартсмены пачалі выступленні на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні 2026 года, які стартаваў у іспанскай Севільі, паведаміла БелТА.


У турнірах адзіночак лёгкай вагі прадстаўлены нашы Мікіта Карнееў і Валерыя Шэндзель. У паўфінале ў хлопцаў Карнееў заняў трэцюю пазіцыю, на гэтым жа радку ў сваім заездзе ў дзяўчат фінішавала Шэндзель. У фіналы адабраліся па два першыя месцы, але і Мікіта, і Валерыя прайшлі далей па часе. Медалі ў весляроў лёгкай вагі будуць разыграны 30 мая. На чэмпіянаце Еўропы 2025 года Карнееў заваяваў бронзу ў гэтым відзе праграмы.

Таксама 29 мая стартавалі спаборніцтвы ў мужчынскай адзіночцы. Беларус Яўген Залатой выйграў свой папярэдні заезд і выйшаў у чвэрцьфінал, які адбудзецца сёння ў дзённай праграме. Акрамя таго, у жаночай двойцы парнай нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман прабіліся ў суботні паўфінал. Прызёры этапу Кубка свету ў гэтых дысцыплінах вызначацца ў Севільі 31 мая.-

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю