Беларускія спартсмены заваявалі чатыры залатыя медалі на XXI Міжнароднай спартакіядзе баявых мастацтваў ва Уфе, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
Удзел у спаборніцтвах у Башкортастане прынялі спартсмены з 13 краін, Беларусь прадстаўлялі два кікбаксёры ў юніёрскай катэгорыі. Павел Майкоў і Лізавета Барэйка заваявалі па два залатыя медалі кожны — у адкрытым стылі са зброяй і без зброі.