У Беларусі выбіраюць «Птушку года» 2026 года. Як прыняць удзел, расказалі ў Навукова-тэхналагічным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах.
Прапанаваць сваю кандыдатуру на вакантную пасаду можа любы ахвочы, запоўніўшы ўстаноўленую форму. Для галасавання будуць адабраны пяць з прапанаваных.
Галоўнае — для намінуемага віду павінна быць указана хаця б адна праблема/задача, якую можна паспрабаваць вырашыць шляхам грамадскай кампаніі.
Таксама адзначаецца, што птушкі, ужо выбраныя раней, не могуць быць намініраваны паўторна.
Апошні тэрмін падачы заявак — 13 ліпеня ўключна.