Беларускія самбісты заваявалі пяць медалёў у першы дзень чэмпіянату Еўропы па самба 2026 года, які праходзіць у сталіцы Грузіі Тбілісі, паведаміла БелТА.
У актыве нашай каманды дзве залатыя, адна сярэбраная і дзве бронзавыя ўзнагароды. Перамогу ў вагавой катэгорыі да 98 кг у мужчын атрымаў Даніла Патачыц. У час турніру беларус перамог самбістаў з Ізраіля, Украіны і Расіі, а ў фінале быў мацнейшы за грузіна Нікі Сідаманідзэ.
Таксама наймацнейшай на кантыненце ў вазе больш за 80 кг у жанчын стала Марыя Кандрацьева. У папярэдніх раўндах наша спартсменка выбіла саперніц з Украіны і Іспаніі, а ў схватцы за золата справілася з Альбінай Чаламбіцька з Расіі. Кандрацьева абараніла званне чэмпіёнкі Еўропы, здабытае год таму на Кіпры.
Сярэбраным прызёрам у катэгорыі да 50 кг стала наша Анфіса Капаева. На шляху да фіналу беларуска прайшла спартсменак з Малдовы і Іспаніі, але ў вырашальным паядынку ўступіла расіянцы Маргарыце Барневай.
Бронзавыя ўзнагароды заваявалі Таццяна Мацко (да 59 кг) і Анжэла Жылінская (да 72 кг), у паядынках за медалі абедзве беларускі перамаглі прадстаўніц Ізраіля. У мужчын нашы Ігар Міраеўскі (да 64 кг) і Ілья Ламіваротаў (да 79 кг) пацярпелі няўдачы ў схватках за трэцяе месца