Top.Mail.Ru
316

Беларусы перамаглі на старце кваліфікацыі юнацкага ЧЕ па футболе

Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) паспяхова пачалі выступленне ў кваліфікацыі першынства Еўропы, паведамляе БелТА.


Сёння ў першым паядынку групы 2 (ліга В) у баснійскім Нулявіку беларусы разграмілі армянскіх аднагодкаў з лікам 4:0. Галявы дубль аформіў Андрэй Луцковіч, па разу вызначыліся Мікіта Калесніковіч і Анатоль Ястачкін. У другім туры 15 мая падапечныя Паўла Яўсеенкі сустрэнуцца з камандай Сан-Марына, а 18 мая завершаць турнір гульнёй з гаспадарамі — футбалістамі Босніі і Герцагавіны. У другім сённяшнім матчы баснійцы атрымалі буйную перамогу над камандай Сан-Марына — 5:0.

Па выніках кваліфікацыі пуцёўкі ў лігу А юнацкага першынства Еўропы атрымаюць толькі пераможцы квартэтаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю