Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) пераможна стартавалі на традыцыйным турніры памяці вядомага трэнера Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) пераможна стартавалі на традыцыйным турніры памяці вядомага трэнера Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
У першым паядынку папярэдняй групы В беларусы абыгралі равеснікаў з сербскай «Црвены Звезды» з Бялграда — 2:0. 22 жніўня, падапечныя Дзмітрыя Чалея правядуць дзве сустрэчы — з бразільскім «Флуміненсе» з Рыа-дэ-Жанэйра і гаспадарамі спаборніцтваў з акадэміі піцерскага «Зеніта». У квартэце А згуляюць юнацкія зборныя Туркменістана, Расіі, а таксама юныя футбалісты казахстанскага «Кайрата» з Алматы і турэцкага «Фенербахчэ» са Стамбула. Па выніках першага этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды, прызёры вызначацца 24 жніўня.
Турнір памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза Юрыя Марозава праводзіцца 18-ы раз. У мінулым годзе беларусы занялі пятае месца, у 2023-м былі яго пераможцамі, разграміўшы ў вырашальным паядынку равеснікаў з «Кайрата» — 5:0, а ў 2022 годзе ўступілі ў фінале расійскай зборнай.