Беларускія спартсмены заваявалі чарговыя залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце ў партугальскім Партымане, паведамляе БелТА.
Нашым атлетам не было роўных у сінхронных скачках на батуце ў мужчын і жанчын. У мужчынскім заліку перамогу з вынікам 52,520 бала атрымалі Станіслаў Яскевіч і Іван Мельнікаў, якія абышлі прадстаўнікоў Германіі і Нідэрландаў. У жаночым турніры золата ўзялі Злата Мініяхметава і Кацярына Яршова (48,790), тройку лепшых дапоўнілі спартсменкі з Партугаліі і Іспаніі.
Таксама 12 красавіка адбыліся фіналы ў індывідуальных скачках на батуце сярод юніёраў да 16 гадоў. У хлопцаў наш Данііл Кірушкін стаў бронзавым прызёрам, а ў дзяўчат беларуска Ксенія Пабудзей заваявала серабро. Медалі ў асабістым заліку ў моладзі да 21 года і дарослых атлетаў будуць разыграны вечарам нядзелі.