Top.Mail.Ru

Беларусы сталі другімі на гандбольным турніры ў Кітаі

Беларускія гандбалісты занялі другое месца на міжнародным турніры ў кітайскім Ганьчжоу, паведаміла БелТА.


У заключным паядынку беларусы без праблем перамаглі каманду Ганконга з перавагай паўсотні мячоў — 62:12. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў аказаўся Андрэй Юрынок, у актыве якога 21 гол, Мікіта Вайлупаў вызначыўся 15 разоў. У стартавым матчы падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі нацыянальную зборную Кітая — 30:24, потым разграмілі маладзёжную каманду КНР — 42:18, а затым уступілі расіянам — 33:35. Расійскія гандбалісты сталі пераможцамі гэтых спаборніцтваў, атрымаўшы вікторыі ва ўсіх чатырох праведзеных гульнях.

Падагульняючае становішча каманд: Расія — 8 ачкоў, Беларусь — 6, Кітай — 4, Кітай (U-20) — 2, Ганконг — 0.

На наступным тыдні стартуюць медальныя серыі чэмпіянату Беларусі. Гандбалісты мінскага СКА будуць абараняць чэмпіёнскі тытул у процістаянні з клубам «Мяшкоў Брэст». У серыі за бронзавыя ўзнагароды гродзенскі «Кронан» будзе сапернічаць з гандбалістамі «Машэкі» з Магілёва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю