Беларусы атрымалі магчымасць у рэжыме рэальнага часу адсочваць месцазнаходжанне міжнародных аўтобусаў. Новая функцыя ўжо даступная на афіцыйным сайце па продажы білетаў Infobus.by, паведамілі распрацоўшчыкі сэрвісу.
Цяпер у электронных білетах ад шэрагу перавозчыкаў — «Аўтобусны парк № 5 ДП «Мінсктранс», «РКЭкспрэс», «Брэсцкі грамадскі транспарт», «Пінскі аўтобусны парк», «АП г. Баранавічы» — з’явілася актыўная спасылка «Паказаць, дзе аўтобус». Калі клікнуць па ёй, пасажыр можа ўбачыць бягучае месцазнаходжанне транспарта і яго маршрут.
Спасылка таксама даступная ў асабістым кабінеце карыстальніка і праз мабільны дадатак пры наяўнасці рэгістрацыі.
Новая опцыя асабліва зручная для тых, хто сустракае пасажыраў на прыпынку, а таксама для выпадкаў, калі аўтобус затрымліваецца па дарозе ці на граніцы. Сэрвіс дазваляе больш дакладна планаваць час сустрэчы і пазбягаць лішняга чакання.
Фота: pixabay.com