Top.Mail.Ru

Беларусы выступяць ва ўсіх фіналах чэмпіянату свету ў сінхронных скачках на батуце

Беларускія батутысты выйшлі ў чарговыя фіналы чэмпіянату свету 2026 года, які праходзіць у кітайскім Нанкіне, паведамляе БелТА.


Фіналістамі ў мужчынскіх сінхронных скачках сталі Іван Літвіновіч і Іван Мельнікаў. Удзел у мужчынскай кваліфікацыі прынялі 37 пар, у паўфінале беларусы занялі другое месца ўслед за расіянамі. Чацвёрты рэзультат паказалі нашы Андрэй Буйлоў і Станіслаў Яскевіч, якія засталіся па-за фіналам з-за абмежавання на адзін дуэт ад краіны.

У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын з лепшай сумай у вырашальны старт прабіліся беларускі Яна Лебедзева і Віялета Бардзілоўская. Іх суайчынніцы Кацярына Яршова і Злата Мініяхметава сталі 23-мі.

У змешаных сінхронных скачках перамогу ў паўфінале атрымалі Яршова і Яскевіч. Дзеючыя чэмпіёны свету ўсяго на 0,090 ачка апярэдзілі Лебедзеву і Літвіновіча, Яна і Іван завяршылі барацьбу ў гэтай дысцыпліне з прычыны ліміту.

Раней нашы батутысты прабіліся ў фіналы мужчынскага і жаночага камандных турніраў, якія пройдуць 7 лістапада. Таксама заўтра адбудуцца фінал у міксце і паўфіналы ў асабістым заліку. Медалі ў індывідуальных і змешаных скачках будуць разыграны ў нядзелю. Усяго планетарны форум у Кітаі сабраў каля 400 спартсменаў з 41 краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю