Мужчынская зборная Беларусі па хакеі на траве атрымала другую перамогу на Кубку мацнейшых спартсменаў 2026 года, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы прымае стадыён у сталічным парку Горкага. У матчы другога тура папярэдняга этапу наша нацыянальная каманда разграміла суайчыннікаў з маладзёжнай зборнай з лікам 5:0. Напярэдадні галоўны беларускі склад перамог расійскую маладзёжку (3:2).
Раней 22 ліпеня каманда Расіі з вялікім лікам абыграла Расію-U21 (7:0). Пасля двух дзён турніру зборная Беларусі ўзначальвае табліцу з 6 ачкамі, у хакеістаў Расіі і Узбекістана па 3 пункты, ігракі нашай і расійскай маладзёжак балаў не маюць. Асноўны этап завершыцца 25 ліпеня, фінал і матч за бронзу адбудуцца ў нядзелю.
Дзеючым уладальнікам Кубка мацнейшых спартсменаў па хакеі на траве сярод мужчын з’яўляецца зборная Расіі, якая ў мінулагоднім фінале абыграла беларусаў. Асноўны час тады скончыўся ўнічыю 1:1, госці аказаліся больш дакладнымі ў серыі булітаў.