Беларускія вадналыжнікі заваявалі 30 узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы ў Нідэрландах у розных узроставых катэгорыях, паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП па вадналыжным спорце.
У Нідэрландах паралельна прайшлі тры турніры: дарослы чэмпіянат свету, першынство планеты-U19 і першынство Еўропы-U15. На сусветным форуме нашы спартсмены заваявалі шэсць узнагарод (4-2-0). Двухразовай чэмпіёнкай свету стала Марыя Казельская (мнагабор’е, фігуры), таксама па залатой узнагародзе ўзялі беларусы Аляксандр Міхайлаў (фігуры) і Ірына Турэц (трамплін). Дзве сярэбраныя ўзнагароды выйграла Лізавета Нягоцкая. У агульным медальным заліку наша каманда заняла першае месца.
На юніёрскім (U19) першынстве планеты беларускія вадналыжнікі здабылі дзевяць медалёў (0-3-6), а на юнацкім кантынентальным форуме — пятнаццаць (7-4-4). Тройчы чэмпіёнамі Еўропы-U15 сталі нашы Аліса Сушко і Іван Машчанка, адно золата ў актыве Амаліі Бычкоўскай.